Хто мы
Кожную зіму птушкі з Беларусі ляцяць у вырай - цёплыя краіны, у якіх яны могуць ператрываць халодныя і небяспечныя для свайго жыцця месяцы. Так і беларусы - разляцеліся па ўсім свеце у пошуках бяспечных выспаў, захапіўшы з сабой свой кавалачак Радзімы. Мы прынеслі ў свой вырай кніжкі на роднай мове, каб яна і тое літаратурнае багацце, якое засталося нам ў спадчыну ад нашых славутых продкаў, жылі далей, а птушаняты, змушаныя гадавацца на чужыне, адчувалі вялікія беларускія крылы за сваёй спіной. Так з'явіўся Кніжны вырай - беларуская бібліятэка ў Кракаве, у якой мы назапашваем сапраўдны скарб і набліжаем канец зімы.
Мы - гэта некамерцыйная арганізацыя, якая як пачала сваю дзейнасць як нефармальная ініцыятыва ў 2022 годзе, а ў 2024 годзе мы афіцыйна зарэгістравалі фонд, каб:
- збіраць калекцыю кніг на беларускай мове,
- рабіць кнігі на роднай мове дасяжнымі,
- ладзіць чытанкі для дзяцей і сустрэчы для дарослых,
- выдаваць пераклады на беларускую мову,
- прасоўваць беларускія кніжкі,
- ствараць жывую супольнасць вакол кнігі.
Статут нашай арганізацыі (па-польску)
Калі вам цікава азнаёміцца са справаздачай нашай арганізацыі, не саромейцеся, калі ласка, напісаць нам. Мы за празрыстаць і адкрытасць.