Больш чым бібліятэка

Больш чым бібліятэка

Тэрміны рэалізацыі: ліпень 2025 — 31 сакавіка 2026

Мы верым, што бібліятэка - гэта сэрца супольнасці, таму распачынаем вялікі этап у нашым жыцці пад назвай «Больш, чым бібліятэка». Гэты праект адлюстроўвае наша бачанне сучаснай бібліятэкі - месца, дзе ўтульна і прыемна сустракацца разам, дзе нараджаюцца смелыя ідэі, дзе людзі абменьваюцца думкамі і дзе кожны адчувае сябе «сваім».

Што  мы прапануем у межах праекта?

1. Бібліятэка становіцца бліжэйшай: Цяпер нашыя дзверы будуць адчыненыя часцей — 4 дні на тыдзень. Вы зможаце планаваць свой візіт, ведаючы, што мы чакаем вас, каб абмеркаваць прачытанае ці проста пагартаць навінкі.

2. Кніг будзе больш (і выбіраеце іх вы!)  - мы плануем павялічыць наш кнігазбор да 700 асобнікаў. Самае галоўнае — спіс пакупак мы фарміруем разам. Вашы галасы і пажаданні вырашаюць, якія навінкі з'явяцца на паліцах, каб забяспечыць доступ да самых актуальных і разнастайных жанраў. 

3. Прастора для вашых ідэй: Гэта, бадай, самая важная частка. Мы не хочам быць проста арганізатарамі - мы хочам ставараць бібліятэку разам з вамі!

  • Конкурс ініцыятыў: У вас ёсць ідэя майстар-класа, лекцыі па гісторыі, арт-тэрапіі або сустрэчы па фінансавай пісьменнасці? Мы абвесцім адкрыты конкурс і дапаможам рэалізаваць найлепшыя задумы арганізацыйна і тэхнічна.
  • Мы плануем правесці 40 сустрэч цягам 10 месяцаў, і значная частка з іх будзе створана вамі і для вас.

4. Развіццё для дзяцей: бацькі часта пытаюцца, як адарваць дзяцей ад экранаў. Мы прапануем альтэрнатыву — жывыя, інтэрактыўныя чытанкі. Гэта не сумныя ўрокі, а гульня і прыгода, дзе дзеці вучацца любіць кнігу, знаходзяць сяброў і захоўваюць сувязь з беларускай мовай.

5. Кніжны клуб - мы працягнем абмяркоўваць кнігі ў цёплай, нязмушанай атмасферы. Будзем абменьвацца думкамі, спрачацца, смяяцца, даведвацца больш пра сябе і шліфаваць беларускую мову.

Далучайся!