Усе хочуць есці

Ротбёль Грэтэ

Прастора — 1 шт.

Інфармацыя

Дзіцячая кніжка для маленькіх даследчыкаў, якім цікава, што ядуць вожыкі, медузы, птушкі і іншыя жывёлы. У кнізе распавядаецца, колькі яны жывуць, як растуць і што любяць есці. А яшчэ — ці можна іх карміць марозівам!

“Калі дзеці ядуць, яны растуць і становяцца большымі і большымі! І мацнейшымі! Тое ж самае адбываецца і з матылькамі, вожыкамі ды катамі. Але ўсе яны любяць розную ежу. Чалавек можа вырасці вышэй за два метры. А якой даўжыні могуць быць жабка, чарвяк, рыба, багоўка ці птушка? І што яны мусяць есці, каб расці?” — гаворыцца ў анатацыі.

Кнігу напісала Грэтэ Ротбёль, вядомая беларускім чытачам кнігай “Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу”, ілюстрацыі зрабіла Анна Карын Гархамн. Са шведскай мовы на беларускую кнігу пераклала Надзея Кандрусевіч.

Выданне выйшла ў супрацы Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў і Фонду Kamunikat.org.

  • Мова: беларуская
  • Старонак: 32
  • Год выдання: 2024
  • Месца выдання: Беласток
  • Вокладка: цвёрдая
  • Фармат: 20х27 см
  • ISBN: 978-83-67471-29-9


Пераклад Проза

Каментараў пакуль няма.
Патрабуецца аўтарызацыя

Увайдзіце, каб пакінуць каментар.

Увайсці