Прастора — 1 шт.
Інфармацыя
Выданне ўпершыню прадстаўляе шырокаму чытачу калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 г. У ім прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Унікальныя фотаздымкі з узорамі сакральнага мастацтва і архітэктуры, народнага касцюму, ткацтва і прадметаў побыту адлюстроўваюць багатую і самабытную культуру паўднёвых рэгіёнаў Беларусі. Альбом мае навуковую і практычную каштоўнасць для этнографаў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў навукі, музейных супрацоўнікаў і будзе цікавы шырокаму колу аматараў беларускай традыцыйнай культуры.
Навуковая Гісторыя