Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве
На самым пачатку школьных канікул у Польшчы мы запрашаем дзяцей і дарослых на фестываль беларускай дзіцячай кнігі ў Кракаве.
Вас чакаюць:
- цікавыя сустрэчы і майстар-класы (праграма ніжэй і на адмысловым сайце)
- выстава ілюстрацый з творамі Кацярыны Першынай, Эльгі Паповай, Волі Кузьміч, Андруся Такінданга і Марыі Платонавай
- спектаклі для дзяцей і дарослых
- буккросінг - абмяняемся кнігамі для дзяцей!
- невялікі кніжны кірмаш.
Выбірайце падзеі, якія вам даспадобы, рэгіструйцеся і прыходзьце.
Маленькіх удзельнікаў, якія наведаюць усе імпрэзы, чакаюць падарункі! 🎁
САЙТ ФЕСТЫВАЛЯ
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ
СУБОТА 27 ЧЭРВЕНЯ
- 13:00-14:00 Сустрэча з пісьменнікам Андрэем Скурко. Госць: Андрэй Скурко - журналіст, перакладчык, пісьменнік, аўтар вершаваных твораў для самых маленькіх.
- 14:15-15:00 Мультымедыя-прэзентацыя «Маршрут пабудаваны: Як ілюстрацыі дапамагаюць вандраваць і вяртацца дадому». Госця: Воля Кузьміч - мастачка, ілюстратарка і аніматарка.
- 15:15-16:15 Воркшоп «Парк кардоннага перыяду: Ажыўляем гісторыі і арт-аб'екты!» Госця: Воля Кузьміч - мастачка, ілюстратарка і аніматарка.
НЯДЗЕЛЯ 28 ЧЭРВЕНЯ
- 13:00-14:30 Асаблівыя кніжкі для асаблівых дзяцей. Гутарка пра інклюзіўную літаратуру. Спікерка: Ліля Ільюшына - у далёкім мінулым выкладчыца філасофіі, а цяпер арганізатарка кніжных івэнтаў і энтузіястка дзіцячага чытання.
- 13:00-14:30 «Дзяўчына, якой я захапляюся/ганаруся». Госці: Таццяна Гайдук – гісторык, экскурсавод, адукатарка і Наталка Кукс – мастачка, аўтарка праекта “Патаемная спадчына”.
ПАНЯДЗЕЛАК 29 ЧЭРВЕНЯ
- 12:00-14:00 "МОРА Ў МАРАХ" - творчая сустрэча і майстар-клас з Эльгай Паповай - мастачкай і пісьменніцай, аўтаркай кнігі “Мора ў горадзе”, што летась атрымала галоўную прэмію літаратурнай прэміі Цёткі. У кожнага з нас у галаве ёсць цэлае мора фантазій і ўяўлення.
АЎТОРАК 30 ЧЭРВЕНЯ
- 12:00-14:00 Творчая сустрэча і майстар-клас з Андрусём Такіндагам - беларускім мастаком, музыкай і паэтам.
СЕРАДА 1 ЛІПЕНЯ
- 12:00-14:00 Майстар-клас па стварэнні аўдыякніг з аўдыёвыдавецтвам “Кніжны Воз”
ЧАЦВЕР 2 ЛІПЕНЯ
- 12:00-15:00 (чацвер) Інтэрактыўны майстар‑клас па стварэнні фліпбукаў. Вядучая: Кацярына Першына - мастачка-ілюстратарка, якая праілюстравала больш за 15 кніг.
ПЯТНІЦА 3 ЛІПЕНЯ
- 12:00-14:00 (пятніца) Майстар-клас па стварэнні коміксаў з Мікітам Сеннікавым - заснавальнікам творчага аб'яднання "Сучасны комікс", арганізатарам зборніка "Легенды дрымучага лесу", аўтарам вядомых коміксаў "Я бачу", "А-100 Комікс" і іншых. Для ўсіх ахвотных любога ўзросту.
СУБОТА 4 ЛІПЕНЯ
- 13:00-14:30 Кнігі «на выраст»: размова пра тое, ці існуюць кнігі не па ўзросце, і як чытаць тое, што быццам бы яшчэ рана. Спікерка: Кацярына Жамойдзіна - кніжная аглядальніца і блогерка. Аўтарка блога "Кніжныя размовы" ў інстаграме і аднайменнага падкаста. Сябра журы прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў імя Цёткі. Мама двух дзяцей.
- 13:00-14:30 Сакрэтны метад Disney: як зляпіць і намаляваць свайго персанажа. Вядучая: Марыя Платонава — кніжная ілюстратарка , мастачка і дызайнерка. Малюе для дзяцей, стварае сучасныя адукацыйныя матэрыялы для вывучэння беларускай мовы. Тая, хто намалявала «Хрушча».
НЯДЗЕЛЯ 5 ЛІПЕНЯ - ДЗЕНЬ ЛІТАРАТУРНЫХ СПЕКТАКЛЯЎ
- 13:00-14:00 "Чароўны тэатр Ларысы Геніюш" - фантастычныя гісторыі пра смелых і адважных ад тэатра “Цуд” (Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава).
- 15:00-16:00 "Таямніцы Алаізы Пашкевіч" - дакументальна-архіўны трылер тэатра “Цуд” (Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава).