Конкурс ініцыятыў
Хочаш зрабіць нешта карыснае і цікавае для беларускай супольнасці Кракава, але не ведаеш з чаго пачаць? Тады гэта твой знак, каб дзейнічаць!
Мы шукаем цікавыя прапановы, каб дапамагчы ў іх рэалізацыі.
📌 Якія прапановы?
Самыя розныя, неабавязкова звязаныя з літаратурай: ад моўных клубаў і арт-тэрапіі да псіхалагічных трэнінгаў і хэнд-мэйд майстар-класаў. Для дзяцей, падлеткаў і дарослых. Галоўнае каб твая ідэя была цікавай і карыснай для беларусаў і беларусак Кракава і перадугледжвала мінімум 4 сустрэчы.
📌 У чым мы дапаможам?
Арганізацыйная падтрымка - планаванне, прамоцыя і пошук удзельнікаў.
Стратэгічнае планаванне - запросім цябе на 2 спецыяльныя сесіі, падчас якіх разам распрацуем план развіцця ініцыятывы.
Фінансавая падтрымка - мы ўжо знайшлі сродкі на набыццё неабходных матэрыялаў для рэалізацыі твайго праекта!
⚠️ Фінансавую падтрымку атрымаюць 5 ініцыятыў-пераможцаў. Але нават калі твой праект не ўвойдзе ў топ-5, мы ўсё роўна адкрытыя дапамагчы з яго развіццём!
🏆 Як мы будзем выбіраць пераможцаў?
Адбор пройдзе ў два этапы, каб усё было максімальна празрыста. Спачатку эксперты адбяруць фіналістаў, а потым пераможцаў вызначыць адкрытае галасаванне супольнасці.
👋 Хто можа ўдзельнічаць?
Запрашаем беларусаў і беларусак Кракава. Падавацца можна індывідуальна або невялікай групай.
🔥 Гатовыя дзейнічаць?
- Дэдлайн: 30 верасня
- Спасылка на заяўку
Чакаем смелыя ідэі, каб разам зрабіць жыццё беларусаў Кракава яшчэ цікавейшым!