Трымайся, Трусік! Як набыць?
🎄 Шукаеш, што пакласці пад ялінку?
Мы паклапаціліся і падрыхтавалі нешта, што абавязкова спадабаецца маленькім і вялікім беларусам і беларусачкам!
2024 год быў для Кніжнага Вырая сапраўды чароўным — мы выдалі беларускі пераклад комікса Жазэфіны Марк “Trip mit Tropf”. Разам з аўтаркай, перакладчыцай, рэдактарам і карэктарам мы ўклалі ў гэтую кнігу шмат любові і часу, каб падарыць табе і тваім блізкім сапраўднае задавальненне і шчырую радасць.
Кніжка выйшла акурат напярэдадні святаў, і мы верым, што гэта сапраўдны перадкалядны цуд!
📖 Пра што комікс?
Гэта займальная гісторыя пра нараджэнне сяброўства паміж Ваўком і палахлівым маленькім Трусікам. Лёс зводзіць іх разам і кідае ў падарожжа, поўнае прыгод і вясёлых кур’ёзных сітуацый. Але ёсць важны нюанс — Трусіку трэба прымаць лекі, бо ён хворы на анкалогію. Не пужайцеся, тэма хваробы ў коміксе раскрыта вельмі далікатна і з лёгкім гумарам, менавіта так, як гэта павінна быць у добрай тэрапеўтычнай казцы.
Чытачоў чакае больш за 180 старонак яскравых ілюстрацый, цікавых жартаў і нават кропелька філасофіі.
🎁 Дзе набыць?
Набыць комікс з дастаўкай па Польшчы і ў шэраг краін Еўропы можна тут, таксама існуе магчымасць самавывазу ў Кракаве. Замаўляючы праз гэту спасылку, вы атрымліваеце падарунак - файныя налепачкі з Трусікам! Да 31 снежня па гэтай спасылцы з промакодам KALYADY26 можна атрымаць зніжку 20%!
Дзе яшчэ?
- Польшча: на платформе Allegro.
- У нашых партнёраў — выдавецтва Гутэнберг.
- Кнігаўка - з дастаўкай амаль па ўсім свеце
- ЗША - Літарка
- Літва: у краме Гартайка
- Варшава: у краме kirmash і ў кнігарні выдавецтва Чабор.
- Германія: Кніжная нара ў Вісбадэне
- Уроцлаў: nook.book
- Беларусь: каб набыць у Беларусі, пішыце, калі ласка на knizny.vyraj@gmail.com
Што кажуць пра кнігу іншыя:
Кніга прымушала мяне рагатаць, але пры гэтым аўтарка дакладна ведала, калі трэба спыніць смех і пагаварыць пра сур'ёзныя рэчы. Напрыклад, пра хваробу і пра тое, як яна ўплывае на асяроддзе і адносіны.
Кніга здалася мне вельмі далікатнай і здольнай закрануць тэму, якую цяжка растлумачыць маленькім дзеткам — гэта рак, неабходнасць пастаяннага лячэння на працягу доўгага часу. Аўтарка піша з тактам і розумам, змякчыўшы пілюлю гіпербалічнымі прыгодамі гэтай немагчымай парачкі.
Поўны тэкст можна пачытаць тут
Дадайце крыху цудаў у свае святы — падарыце "Трымайся, Трусік" тым, каго любіце! ❤️